МІСІЯ ШКОЛЫ:
Стварэнне ўмоў для фарміравання гарманічна развітай, сацыяльна актыўнай, творчай асобы выпускніка ўстановы адукацыі
ПРАБЛЕМА, НАД ЯКОЙ ПРАЦУЕ ШКОЛА:
Павышэнне якасці ведаў вучняў, развіццё іх інтэлектуальных і творчых здольнасцей праз задавальненне ўласных адукацыйных запытаў і патрэбнасцей у самарэалізацыі асобы.
МЭТА РАБОТЫ ШКОЛЫ:
Забеспячэнне стабільных вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў на аснове выкарыстання індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання, фарміраванне грамадзянскай і сацыяльнай пазіцыі асобы школьніка, якая валодае ключавымі кампетэнцыямі па сродках актывізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
Адным з напрамкаў работы школы з'яўляецца грамадзянска-прававое выхаванне праз арганізацыю адукацыйнага працэсу класаў прававой накіраванасці, якія дзейнічаюць на падставе чатырохбаковай дамовы паміж школай, упраўленнем па адукацыі Пінскага гарвыканкама, спорту і турызму, Пінскім ГАУС і Акадэміяй МУС Рэспублікі Беларусь