Прыём у 1 клас:
У адпаведнасці з артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якому шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.
Для прыёму дзяцей у 1 клас законныя прадстаўнікі ў перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня падаюць наступныя неабходныя дакументы:
- заява законных прадстаўнікоў;
- копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці разам з арыгіналам;
- даведку аб стане здароўя дзіцяці;
- пашпарт аднаго з бацькоў.
Прыём у 10 клас:
У 10 клас прымаюцца асобы, якія атрымалі базавую адукацыю.
Для прыёму ў 10 клас вучань павінен падаць наступныя дакументы:
- заяву на імя дырэктара;
- пасведчанне аб базавай адукацыі.
разгарнуць » / « згарнуць